Разам з Букмекерскай канторай Леон мы працягваем асвятляць чэмпіянат Беларусі па футболе.

Дарэчы, пра вірус. Згодна з інфармацыяй спартыўных медыя, «карону» падхапілі некалькі футбалістаў і супрацоўнікаў брэсцкага «Дынама». Клуб нібыта спрабаваў перанесці гульню са «Смалявічамі», але федэрацыя футбола адмовіла.

Пасля гульні з тымі жа «Смалявічамі» без галоўнага трэнера застаўся «Слуцк». Усяго два балы ў апошніх васьмі матчах, праблемы з фінансамі — усё гэта вылілася ў рашэнне Віталя Паўлава, цяпер каманду будзе трэніраваць ягоны памочнік Аляксандр Кончыц.

Яшчэ ў красавіку Віталя Паўлава прызнавалі найлепшым трэнерам месяца, а ў канцы чэрвеня ён сышоў у адстаўку. Фота: ФК «Слуцк»

Яшчэ ў красавіку Віталя Паўлава прызнавалі найлепшым трэнерам месяца, а ў канцы чэрвеня ён сышоў у адстаўку. Фота: ФК «Слуцк»

Мінулы тур аказаўся багатым на неспадзяванкі. Спачатку «Энергетык-БДУ», гуляючы ўдзесяцёх з 27-й хвіліны, разграміў «Славію» з лікам 5:0, потым «Мінск» здабыў нічыю ў гульні з «Шахцёрам», а «Нёман» у заходнім дэрбі перамог брэсцкае «Дынама» і заскочыў на трэцяе месца.

Мінскае «Дынама» змагло ўпершыню за 5 гадоў абгуляць БАТЭ — Кучук з першага раза зрабіў тое, што не атрымалася ў Гурэнкі за шмат спробаў. Мяркуем, за гэта трэнеру і гульцам даруюць нязграбныя матчы, якіх у першым крузе было нямала.

19-гадовы Даніл Шапко правёў другі матч «на ноль». Фота: ФК «Дынама-Мінск»

19-гадовы Даніл Шапко правёў другі матч «на ноль». Фота: ФК «Дынама-Мінск»

Вось вынікі матчаў:

  • «Энергетык-БДУ» — «Славія» 5:0 (4, 58, Яхшыбоеў; 47, Твэ; 70, 90, Соўпель)
  • «Смалявічы» — «Слуцк» 2:1 (19, 57, Джыгера — 16, Сярдзюк)
  •  «Мінск» — «Шахцёр» 1:1 (66, Ар. Васільеў — 56, Дыясамідзэ)
  • «Нёман» — «Дынама-Брэст» 1:0 (18, Забелін)
  • БАТЭ — «Дынама-Мінск» 0:2 (64, Шыкаўка; 66, Казлоў)
  • «Тарпеда-БелАЗ» — «Віцебск» 1:0 (69, Габрыэль Рамас)
  • «Рух» — «Белшына» 3:0 (12, Дзіяла; 43, Арашкевіч; 45, Васільеў)
  • «Гарадзея» — «Іслач» 0:2 (3, Макась; 54, Янсанэ)

ТУРНІРНАЯ ТАБЛІЦА

А цяпер пераходзім да матчаў 16 тура.

«Славія» — «Слуцк»

Цікава будзе паназіраць, як памяняецца «Слуцк» пад кіраўніцтвам новага трэнера, але, мяркуем, розніцы асаблівай мы не пабачым. Тым больш з праблемамі фінансавымі застаюцца праблемы кадравыя: ёсць інфармацыя, што лаўка запасных случчакоў у Мазыры амаль цалкам будзе складацца з дублёраў.

«Славіі» пасля ганебных 0:5 нельга не скарыстацца такім падарункам.

Прагноз «НН»: перамога «Славіі».

«Смалявічы» — «Дынама-Брэст»

  • 03.07, 19:00. Смалявічы, стадыён «Азёрны».

У апошнім матчы першага круга «Смалявічы» на сваім полі скарацілі адставанне да мяжы зоны вылету да чатырох балаў.

Фота: ФК «Смалявічы»

Фота: ФК «Смалявічы»

Пра праблемы берасцейцаў мы напісалі вышэй. Сярод тых, хто хварэе, лідары каманды: Аляксандр Наёк, Дзяніс Лапцеў, Сяргей Ігнатовіч і Раман Юзапчук. 

Увесну «Смалявічы» змаглі даць бой Брэсту і ўвесці адтуль нічыю, ці атрымаецца зачапіцца на гэты раз?

Прагноз «НН»: нічыя.

БАТЭ — «Энергетык-БДУ»

Памятаеце самы першы матч гэтага чэмпіянату і феерыю Яхшыбоева? Тады «Энергетык» моцна шчоўкнуў БАТЭ па носе, і, магчыма, менавіта тая параза моцна зматывавала барысаўцаў.

Відавочна, у суботу падначаленыя Альшэўскага паспрабуюць здабыць рэванш, а пасля паразы ў беларускім класіка БАТЭ будзе асабліва злое.

Прагноз «НН»: перамога БАТЭ.

«Гарадзея» — «Віцебск»

У Жодзіне перарвалася 7-матчавая серыя «Віцебска» без параз. Цяпер віцяблянам трэба ўсё пачынаць нанова. 

З паўночнай камандай трэніруецца Арцём Салавей, які раней ужо гуляў за «Віцебск». Імаверна, ён стане першым падпісаннем каманды ў летняе трансфернае акно.

У «цукровых» таксама варта чакаць кадравых зменаў, але пакуль навінаў не было.

Прагноз «НН»: перамога «Віцебска».

«Нёман» — «Іслач»

Вельмі цікавая афіша. «Нёман» працягвае збіраць перамогі, а «Іслач» нарэшце прыйшла ў прытомнасць — чатыры матчы каманда Жукоўскага не прайграе.

Анансаваны пераход Янсанэ ў «Шахцёр» пакуль не адбыўся. Сам жа афрыканец адзначыўся голам у браму «Гарадзеі». Ці згуляе ён у Гродне, пакуль невядома.

Апошні раз «Нёман» выйграваў у «Іслачы» амаль два гады таму — тады ў Гродне быў зафіксаваны лік 6:0. Ці атрымаецца ў гарадзенцаў зноў перамагчы?

Прагноз «НН»: тотал, меншы за 2.5.

«Мінск» — «Белшына»

У «Мінска» актыўная фаза абнаўленняў. У клубе змяняецца менеджмент і прэс-служба, каманда анансавала пераход да новай філасофіі «каманды вялікага горада», абнавіла форму, сайт і сацсеткі.

Фота: ФК «Мінск»

Фота: ФК «Мінск»

Складана сказаць, ці дасць гэта нейкі плён, пакуль каманда гуляе на ўбогім «Трактары» з хранічна бруднымі сідушкамі. Але за спробамі будзем сачыць.

Вышэй мы распавялі пра адстаўку ў «Слуцку», але не згадалі, што і ў «Белшыны» будзе новы трэнер — клуб канчаткова пакінуў Эдуарда Градабоева без працы (вясной трэнера адпраўлялі ў адпачынак).

Прагноз «НН»: «Мінск» выйграе.

«Тарпеда-БелАЗ» — «Шахцёр»

Матч тура пройдзе ў Жодзіне, дзе сустрэнуцца суседзі па турнірнай табліцы. «Тарпеда» нарэшце змагло выйграць, а вось «Шахцёр» тры туры перамагчы не можа — у каманды Вернідуба серыя з трох нічыіх. Але, дзякуючы мінскаму «Дынама», адрыў БАТЭ не павялічыўся, а нават наадварот.

У першым туры жодзінцы змаглі перамагчы ў Салігорску, ці атрымаецца паўтарыць такі ж трук і дома?

Прагноз «НН»: тотал, меншы за 2.5.

«Рух» — «Дынама-Мінск»

«Дынама» пасля перамогі ў класіка адпраўляецца ў госці да каманды, якая абгуляла іх у першым туры. «Рух» яскравай перамогай над «Белшынай» скончыў першы круг і ў неблагім настроі рыхтуецца да прыезду моцнага суперніка. 

На гэтым тыдні два брэсцкія клубы правярнулі абмен — з «Руха» ў «Дынама» вярнуўся Павел Сядзько, а ў зваротным кірунку быў адпраўлены Яўген Шаўчэнка, у якога не пайшла гульня ў складзе чэмпіёнаў. Ці дапаможа гулец зборнай сваёй новай камандзе?

Прагноз «НН»: «Дынама» выйграе.

У сувязі з распаўсюдам каранавіруса мы не раім вам наведваць людныя мерапрыемствы, у тым ліку футбольныя матчы. Калі ўсё ж вырашыце пайсці на стадыён, прытрымлівайцеся мераў засцярогі.

Дзяліцеся прагнозамі ў каментарах. Калі лічыце сябе экспертам у беларускім футболе, зрабіце стаўку ў Букмекерскай канторы Леон!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?