Пра гэта піша ў сваім фэйсбуку Глеб Лабадзенка.

«Сябры! ведаю, якое месца стане ў вас улюбёным для адпачынку на выходных, а таксама для наведвання сем'ямі і сяброўскімі кампаніямі! улюбёным для адзначэння ціхіх сямейныя святаў і правядзення людных семінараў!

У Гарадзішчы пад Менскам (7 км за Малінаўкай), каля самага Менскага замчышча Х стагоддзя на рацэ Менка, пачынае працу ўнікальная сядзіба-музей Стары Менск — www.starymensk.by.тут вы ўбачыце:

— 500 экспанатаў Х-ХІ стагоддзяў, знойдзеных на раскопках старажытнага Менска археолагамі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі;

— адзіны ў Беларусі макет Менскага замка ХІ стагоддзя;

— Усяслава Чарадзея ў цямніцы;

— самую старую ва Усходняй Еўропе шахматную фігуру — каня пачатку ХІ стагоддзя;

— вобраз Крыжа Еўфрасінні Полацкай у натуральную велічыню;

— атрымаеце магчымасць патрымаць у руках рэчы, якім 1000 гадоў;

— але, безумоўна, галоўны экспанат — гэта замкавыя валы Х стагоддзя, на якіх пачынаўся Менск. Сядзіба знаходзіцца ўсяго за 150 метраў ад іх!

Апроч музея, сядзіба мае 10 зручных жылых пакояў змяшчальнасцю ад 2 да 10 чалавек. Агульная колькасць спальных месцаў — 54.

Ва ўсім будынку свабодны Wi-Fi.

Сядзіба прапануе выгадныя ўмовы сямейнага адпачынку, улучна з бясплатным карыстаннем кухняй з усёй неабходнай тэхнікай і начыннем.

Ёсць і канферэнц-зала змяшчальнасцю 50+ чалавек, гатовыя прапановы для карпаратыўнага адпачынку, улучна з найцікавейшымі майстар-класамі.чакаю вас у музеі на індывідуальныя і групавыя экскурсіі! (але звярніце ўвагу, што наведванне музея — толькі праз папярэдняе тэлефанаванне).

Падрабязней — на сайце сядзібы www.starymensk.by наперад дзякуй за лайкі і перапосты!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0