Галоўны навуковы супрацоўнік Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ) Сумія Свамінатан назвала адзіны абнадзейлівы лек ад каранавіруса.

Паводле яе слоў, вынікі супраць COVID-19 на тэставанні супрацьвірусных прэпаратаў паказаў пакуль што толькі «Рэмдэсівір». Яна адзначыла, што лякарства паменшыла колькасць выпадкаў шпіталізацыі, але не смяротнасці.

Паводле яе слоў, пакуль што даследаванні кажуць толькі аб тым, што, прымаючы гэты прэпарат, пацыенты правіліся хутчэй. Хворыя, што атрымлівалі прэпарат, станавіліся здаровыя за 11 дзён у параўнанні з 15 днямі ў тых, хто не прымаў лекі, адзначыла Свамінатан.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0