Сярэдняя па краіне тэмпература паветра за першы летні месяц склала 19,6°С, што вышэй за кліматычную норму на 3,2°С, паведамляе Белгідрамет.

Станоўчая анамалія тэмпературы распаўсюдзілася па ўсёй тэрыторыі Беларусі. Найбольш цёплымі выдаліся другая і трэцяя дэкады, калі сярэдняя тэмпература паветра перавысіла кліматычную норму на 4,7°С і 4,0°С адпаведна. У першай дэкадзе норма перавышана на 1,1ºС.

Ападкаў за мінулы месяц у сярэднім па рэспубліцы выпала 104,2 мм, або 129% ад кліматычнай нормы. Больш за ўсё — у Віцебскай вобласці (у сярэднім 129,6 мм, або 146% нормы), менш за ўсё — у Гомельскай вобласці (78,6 мм, або 102% нормы).

На працягу першай і другой дэкадаў чэрвеня ў сярэднім па краіне быў залішні рэжым увільгатнення: выпала 131% і 158% дэкаднай нормы адпаведна. У заключнай трэці месяца выпала 99% нормы ападкаў за адпаведны перыяд.

На большасці рэк Беларусі пераважаў рост узроўняў вады праз ападкі. Сярэднямесячная тэмпература вады ў рэках і вадаёмах у чэрвені склала +17…+22°С, што блізка да звычайнай для гэтай пары года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0