Пра гэта было заяўлена сёння на прэс‑канферэнцыі зарэгістраванай у Чэхіі арганізацыі «Малады фронт» у Мінску.

Акцыя прымеркаваная да чарговых угодкаў рэферэндуму 1995 году
, дзе разглядаліся пытанні аб скасаванні бел‑чырвона‑белага сцяга і герба «Пагоня» ў якасці дзяржаўных сімвалаў, адмене статусу беларускай мовы як адзінай дзяржаўнай, а таксама аб эканамічнай інтэграцыі з Расеяй і праве прэзідэнта распускаць парламент.

Па словах лідэра «Маладога фронту» Змітра Дашкевіча, ва ўмовах сусветнага фінансавага крызісу беларуская ўлада працягвае гандляваць суверэнітэтам. Найперш ён адзначыў рост знешняй запазычанасці і продаж беларускіх прадпрыемстваў.

Пачатак акцыі запланаваны а 18‑й на Кастрычніцкай плошчы і шэсце да Плошчы Незалежнасці. Заяўка на акцыю падавацца не будзе
, бо арганізатары не вераць у тое, што можа быць атрыманы станоўчы вынік.

Паводле Змітра Дашкевіча, у акцыі можа ўзяць удзел да тысячы чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?