6 ліпеня ў Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць, раніцай і днём на паўночна-заходняй палове краіны кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы, паведамляе Белгідрамет.

Вецер паўднёва-заходні, умераны, падчас навальніц парывісты. Тэмпература паветра максімальная днём +24..+30°С.

У Мінску: кароткачасовы дождж, магчымая навальніца (верагоднасць ападкаў 80-90%). Тэмпература паветра раніцай +20..+22°С, днём +25..+27°С, увечары +20..+22°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0