Учора пецярбурскі «Зеніт» датэрмінова выйграў чэмпіянат Расіі па футболе. Генеральны прадзюсар галоўнага спартыўнага канала — «Матч ТБ» — Ціна Кандэлакі вырашыла павіншаваць яго з чэмпіёнствам у сваім інстаграме.

Аднак Кандэлакі адзначыла ў сторыс не футбольную, а баскетбольную каманду «Зеніта».

«Ціна Кандэлакі, калі б цябе не было, не знайшлося б дастаткова хворай фантазіі, каб цябе прыдумаць», — напісаў Васілій Уткін у сваім тэлеграм-канале.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0