ФК «Гарадзея»

ФК «Гарадзея»

Прэс-служба «Гарадзеі» выступіла са зваротам у сувязі з інфармацыяй аб успышцы каранавіруса ў камандзе.

«У паўабаронцы Станіслава Сазановіча дыягнаставалі двухбаковую пнеўманію, ён не знаходзіцца і не знаходзіўся на штучнай вентыляцыі лёгкіх, праходзіць лячэнне ў бальніцы. На дадзены момант стан стабільна здавальняючы, тэмпературы няма.

Паўабаронца Сяргей Пушнякоў з пацверджаным COVID-19 знаходзіцца дома на самаізаляцыі, захворванне працякае без сімптомаў, стан добры.

Паўабаронца Андрэй Сарокін з высокай тэмпературай атрымлівае лячэнне ў хатніх умовах», — паведамляе прэс-служба клуба.

У аўторак гульцы, трэнерскі штаб і адміністрацыя «Гарадзеі» пройдуць экспрэс-тэст на COVID-19.

Раней паведамлялася, што ў трох гульцоў «Гарадзеі» знойдзены каранавірус, а паўабаронца Станіслаў Сазановіч знаходзіцца на ШВЛ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0