Грамадскія каманіі «Годна» і «Будзьма Беларусамі» прэзентавалі першыя вынікі даследавання «Каштоўнасці і нацыянальная ідэнтычнасць беларусаў». Усе вынікі будуць публікавацца цягам 2020 года.

Даследаванне праводзілася кампаніяй SATIO і складалася з трох фокус-груп, якія дапамаглі распрацаваць анкету для нацыянальнага апытання. У апытанні ўдзельнічалі 1589 рэспандэнтаў з усёй Беларусі. Апытанне праводзілася ў красавіку-траўні і супала з часам пандэміі каранавіруса, што наклала свой адбітак на адказы і ацэнку рэспандэнтаў.

Агульныя мэты даследавання: Вылучыць усё, што характарызуе беларусаў і Беларусь (рысы, падзеі, асобы, адметнасці, коды, каштоўнасці) і сфармаваць пазітыўны вобраз беларуса ў выглядзе нацыянальнай ідэі, каб папулярызаваць і пашыраць яе на ўсё грамадства.

Даследаванне паказала некалькі істотных момантаў:

— незалежна ад розніцы поглядаў, незалежнасць з’яўляецца істотнай каштоўнасцю для большасці беларусаў,

— большасць беларусаў лічаць, што дэмакратычныя правы не забяспечваюцца ў Беларусі,

— грамадства застаецца фрагментаваным, але беларусы гатовыя да салідарнасці і грамадскай актыўнасці, іх стрымлівае страх і зняверанасць.

Іншыя вынікі будуць публікавацца цягам 2020 года ў межах цыклу публікацыяў «НевераГодна». Сачыце за прэзентацыямі іншых частак даследавання ў сацыяльных сетках і на сайце https://hodna.by/

https://www.instagram.com/hodnaby/

https://www.facebook.com/hodnaby/

https://t.me/hodnaby

https://twitter.com/hodnaby

https://vk.com/hodnaby

https://ok.ru/hodnaby

https://youtube.com/c/hodnaby

https://tiktok.com/@hodnaby

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0