Сёньня кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка сустракаецца зь мітрапалітам Менска‑Магілёўскай архіэпархіі рыма‑каталіцкай царквы ў Беларусі арцыбіскупам Тадэвушам Кандрусевічам.

Пра гэта паведамляе прэс‑служба кіраўніка краіны.

Напярэдадні кіраўнік каталіцкага касьцёлу ў Беларусі заявіў:

«Касьцёл знаходзіцца ў вельмі цяжкай сытуацыі. 30% парафій ня маюць месца, дзе яны могуць цэлебраваць сьвятую імшу.
Не заўсёды лёгка таксама атрымаць рэгістрацыю і яшчэ цяжэй — атрымаць дазвол на пабудову касьцёла, атрымаць нейкі пляц. Мне часамі гэта не заўсёды зразумела. Далей — вельмі цяжкая сытуацыя пэрсанальная. Сёньня ў нас працуе каля сотні сьвятароў: 2/3 зь іх — гэта грамадзяне Беларусі, і 1/3, альбо 30%, — замежнікі. І мне цяжка зразумець, што нам сёньня не дазваляюць, каб прыехалі сьвятары з‑за мяжы. Я добра разумею і падзяляю клопат дзяржавы пра тое, каб былі мясцовыя сьвятары. Аднак гэта працэс. І не вінаваты каталіцкі касьцёл у тым, што калі цягам 70 гадоў тут, на гэтай зямлі, не было сэмінарыі, то скуль могуць узяцца гэтыя сьвятары вельмі хутка?»

10 красавіка падчас рабочага візыту ў Маскву А.Лукашэнка сустрэўся з патрыярхам Маскоўскім і ўсяе Русі Кірылам.

Радыё Свабода

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0