canberratimes.com.au

canberratimes.com.au

Аўстралія з 7 ліпеня закрые мяжу паміж найбольш густанаселенымі Штатамі Вікторыя і Новы Паўднёвы Уэльс, каб стрымаць успышку каранавіруса ў Мельбурне, сталіцы Вікторыі. Пра гэта піша Reuters.

У апошні раз рух паміж штатамі закрывалі 100 гадоў таму, падчас пандэміі іспанскага грыпу.

Прэм'ер-міністр Вікторыі Даніэль Эндрус заявіў, што гэта неабходны крок, аднак ён, верагодна, стане ўдарам па эканоміцы Аўстраліі, паколькі яна набліжаецца да спаду ўпершыню за амаль тры дзесяцігоддзі.

За мінулыя суткі ў Мельбурне выявілі 127 новых выпадкаў інфікавання, гэта самы вялікі сутачны прырост з пачатку пандэміі. Двое чалавек памерлі — упершыню больш чым за два тыдні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0