Увечары 5 ліпеня аператару кантакт-цэнтра Беларускай чыгункі патэлефанаваў мужчына і паведаміў, што ў Баранавіцкім раёне рыхтуецца надзвычайнае здарэнне. Са слоў абанента, надзвычайнае здарэнне павінна было адбыцца на ўчастку чыгункі паміж райцэнтрам і станцыяй Мордзічы. У далейшым аналагічныя званкі паступілі аператарам іншых экстраных службаў у Мінску і Баранавічах, паведамляе прэс-служба МУС.

Пазначаны ўчастак шляху абследавалі сапёры — выбуховыя прылады і выбухованебяспечныя рэчывы яны не выявілі.

Аператыўнікі транспартнай міліцыі ўстанавілі асобу мужчыны, які паведамляў аб небяспецы. Ім аказаўся 34-гадовы жыхар Баранавіцкага раёна, які знаходзіўся ў стане алкагольнага ап'янення. Яго затрымалі і змясцілі ў ІЧУ.

Цяпер следчыя праводзяць праверку і ў найбліжэйшы час дадуць прававую ацэнку дзеянням вяскоўца.

Вядома, што за апошнія два гады ён двойчы прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за загадзя лжывае паведамленне, а таксама за абразу міліцыянта і непадпарадкаванне яго законнаму патрабаванню.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0