Прэзідэнт Польшчы Дуда напярэдадні другога тура выбараў у нядзелю прапанаваў унесці ў Канстытуцыю змену, якая забароніць ЛГБТ-парам усынаўляць дзяцей, паведамляе WP.

Дуда ў панядзелак падпісаў праект канстытуцыйнай папраўкі, якая цяпер паступіць у Сейм. Для змены Канстытуцыі неабходна большасць, што складае дзве траціны ніжняй палаты парламента.

Паводле паправак, якія падпісаў Дуда, асоба, якая знаходзіцца ў аднаполых адносінах, не можа ўсынавіць дзіця. Змена Канстытуцыі будзе азначаць, што толькі сямейныя гетэрасэксуальныя пары змогуць усынаўляць дзяцей.

Дуда падкрэсліў, што дзякуючы гэтым папраўкам «бяспека і клопат пра дабрабыт дзяцей» будуць рэалізаваны ў большай ступені.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0