Адкрытае акно ў чарговы раз прывяло да гібелі дзіцяці ў Мінску, паведамляе Следчы камітэт.

Каля 19 гадзіны 5 ліпеня з акна пакоя на пятым паверсе дома па вуліцы Кавалеўскай выпаў трохгадовы хлопчык.

Паводле папярэдняй версіі, дзіця залезла на падаконнік, абаперлася аб маскітную сетку і выпала разам з ёй з акна. Мінакі, убачыўшы гэта, неадкладна звярнуліся ў экстранныя службы, але ў бальніцы хлопчык памёр.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0