У Мінску ў мінулыя выхадныя прайшла міжнародная выстава катоў, прысвечаная 21‑годдзю Беларускага феліналагічнага цэнтра «Феліта».
«Феліта» — першы феліналагічны клуб у краіне, які заняўся племянным развядзеннем катоў, наладзіў цеснае супрацоўніцтва з міжнароднымі феліналагічнымі арганізацыямі.
Пляцоўкай для выставы стаў Мінскі дзяржаўны Палац дзяцей і моладзі. Былі паказаны прыкладна 400 жывёл трох дзесяткаў парод. Сярод іх былі і рэдкія — бурманскі кот, бамбейскі, азіяцкая табі, азіяцкі селф.
Пераможцаў выбіралі сем экспертаў міжнароднай катэгорыі.
Секцыя еўрапейскіх караткашэрсных катоў правяла конкурс «Надзея Еўропы», у якім узялі ўдзел жывёлы‑дэбютанты ў адкрытым класе парод: персідская, экзатычная караткашэрсная, бамбей, корніш‑рэкс.
0
0
0
0
0
0