Цяпер там будзе запушчаны «стандартны сервіс пошуку», паведамляе «Прайм-ТАСС» з спасылкай на прэсавую службу ўкраінскага прадстаўніцтва кампаніі.

Папярэдняя версія пошуку на google.by, запушчаная ў 2004 годзе, была з выгляду як сапраўдны Google, але ўладарыла даменам кампанія Active Media.

Летась пры канцы года Google з дапамогай свайго ўкраінскага прадстаўніка адсудзіў правы на даменнае імя ў беларускім Вярхоўным судзе, а ў студзені перарэгістраваў google.by на сябе.

Адметна, што нядаўна падобны працэс Google выйграў і ва Ўкраіне, аднак дагэтуль наведнікаў з сайту google.ua перакідаюць на тамтэйшы сайт знаёмстваў.

У Расеі ўсё складаней: хоць правы на Google.ru кампанія мае з 2004 года, але пад назовам Gmail.ru хаваецца паштовы сервіс, які да Google’a не мае ніякага дачынення. Больш за тое, гэтая марка афіцыйна зарэгістраваная ў расейскім патэнтным бюро, нагадвае «Вебпланета».

З Еўропай у Google’а шчэ большая бяда: у 2006 годзе нямецкі ўладальнік гандлёвай маркі Gmail дамогся… забароны на выкарыстаньне яе Google’ам. У Вялікай Брытаніі назва Gmail таксама належыць не Google’у.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?