twitter.com

twitter.com

Размова пра амерыканскі футбол. З яго гіганцкімі заробкамі і кантрактамі.

Гулец каманды Нацыянальнай футбольнай лігі «Канзас-Сіці» 24-гадовы Патрык Махоўмс падоўжыў кантракт з клубам на дзесяць гадоў. Сума кантракту зоркі клуба склала $503 млн, што з'яўляецца рэкордам у гісторыі прафесійнага спорту.

Махоўмс апярэдзіў амерыканскага бейсбаліста Майка Траўта, які ў 2019 годзе падпісаў 12-гадовы кантракт з клубам «Лос-Анджэлес» на $426,5 млн.

У 2020 годзе «Канзас-сіці» стаў чэмпіёнам Нацыянальнай футбольнай лігі пасля перамогі ў Супербоўле «Сан-Францыска». Махоўмс быў прызнаны самым каштоўным (MVP) гульцом фінальнага матчу.

У гісторыі звычайнага (еўрапейскага футбола) самым дарагім кантрактам застаецца пераход Неймара ў ПСЖ з «Барселоны» за 222 млн еўра.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0