18 тысяч даляраў, якія захоўваліся на банкаўскім рахунку, што належылі 34-гадовай жыхарцы райцэнтра, змарнаваў на анлайн-стаўках яе муж. Цяпер 26-гадовы ўраджэнец Гомеля прызнаны падазраваным па крымінальнай справе, паведамляе МУС.

Фота Надзеі Бужан.

Фота Надзеі Бужан.

Пацярпелая ўзяла на сваё імя па ўгаворах мужа спажывецкія пазыкі на 5 тысяч даляраў. Валюта прызначалася для развіцця сваёй справы (падазраваны запэўніваў, што будзе займацца рамонтам камп'ютарнай тэхнікі), аднак у выніку грошы патрацілі на паўсядзённыя патрэбы. Каб пагасіць даўгі, жанчына вырашыла прадаць кватэру.

Пасля здзелкі грошы залічылі на банкаўскі рахунак, які прывязаны да інтэрнэт-банкінгу. Скарыстаўшыся інваліднасцю жонкі, падазраваны ўпотай перавёў валюту спачатку на картку, а затым — на свой профіль у букмекерскай канторы. На анлайн-стаўках мужчына прайграў усю суму.

Пазней гамяльчук сам паведаміў, што грошы зніклі з рахунку. Жанчына звярнулася ў міліцыю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0