Аляксандр Лукашэнка правёў кадравыя перастаноўкі ў кіраўніцтве Узброеных Сіл, паведамляе БелТА.

Генерал-маёр Павел Ціханаў вызвалены ад пасады начальніка галоўнага разведвальнага ўпраўлення — намесніка начальніка Генеральнага штаба і залічаны ў распараджэнне міністра абароны. На яго пасаду прызначаны начальнік упраўлення тэрытарыяльнай абароны — намеснік начальніка Генеральнага штаба генерал-маёр Руслан Касыгін. Кіраўніцтва тэрытарыяльнай абароны цяпер узначаліць палкоўнік Андрэй Маціевіч.

Кіраўнік дзяржавы таксама прызначыў генерал-маёра Валерыя Гнілазуба намеснікам начальніка Генеральнага штаба па баявым упраўленні, вызваліўшы яго ад пасады начальніка штаба — першага намесніка камандуючага войскамі Паўночна-заходняга аператыўнага камандавання. На гэтае месца прыйдзе намеснік камандуючага войскамі Заходняга аператыўнага камандавання генерал-маёр Ігар Дземідзенка, на пасаду якога прызначаны палкоўнік Аляксандр Бас.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0