Прэсбол

Прэсбол

Форвард Джасурбек Яхшыбоеў перайшоў з «Энергетыка-БДУ» ў салігорскі «Шахцёр». Футбаліст з Узбекістана будзе выступаць за гарнякоў на правах арэнды да канца сезона, паведамляе Прэсбол.

Правы на форварда належаць «Пахтакору», першую палову вышэйшай лігі — 2020 Яхшыбоеў правёў у складзе «Энергетыка -БДУ». Зараз на ўмовах субарэнды сталічны клуб пазычае яго да канца сезона «Шахцёру».

У 14 матчах чэмпіянату Беларусі-2020 Яхшыбоеў забіў дзевяць мячоў і аддаў тры перадачы. Ён лідзіруе ў вышэйшай лізе па сістэме «гол+пас», а таксама дзеліць першае месца па забітых мячах з яшчэ адным гарняком Віталём Лісаковічам.

«Шахцёр» у чэмпіянаце краіны ідзе першым, «Энергетык» на 4-м месцы, але адставанне ўсяго адзін бал.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0