Фота Надзеі Бужан

Фота Надзеі Бужан

Палітыку Мікалаю Статкевічу і відэаблогеру Дзмітрыю Казлову, вядомаму як «Шэры кот», 8 ліпеня выставілі афіцыйнае абвінавачанне, паведаміў Свабодзе адвакат Уладзімір Сазанчук.

Іх абвінавачваюць паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх». Ім пагражае да 3 гадоў пазбаўлення волі.

Як паведаміў адвакат, ні Статкевіч, ні Казлоў сваёй віны не прызналі.

Мікалая Статкевіча затрымалі 31 мая, калі ён ехаў на пікет на Камароўку, і адправілі ў турму на Акрэсціна. Суд двойчы прысудзіў яму па 15 сутак адміністрацыйнага арышту. Статкевіч меў выйсці на волю 30 чэрвеня, але за некалькі дзён да гэтага з'явіліся звесткі, што яго затрымліваюць у крымінальнай справе за «падрыхтоўку дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак» (як і паплечнікаў Ціханоўскага).

Дзмітрыя Казлова затрымалі 10 чэрвеня разам з актывістамі «Еўрапейскай Беларусі» за плакаты, вывешаныя насупраць суда Першамайскага раёна. 12 чэрвеня яго асудзілі на 20 сутак адміністрацыйнага арышту.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?