Літоўская камісія па пытаннях радыё і тэлебачання забараніла трансляцыю каналаў RT праз сувязі з расійскім прапагандыстам Дзмітрыем Кісялёвым, які знаходзіцца пад санкцыямі ЕС, паведамляе Delfi.

Паводле звестак камісіі, у Літве паказваюць пяць каналаў сеткі RT: сам RT, яго версію RT HD, RT Spanish, RT Documentary і RT Documentary HD.

Прапагандысцкую расійскую сетку каналаў RT, якая ў мінулым называлася Russia Today, раней забараніла Нацыянальная рада па электронных СМІ Латвіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0