8 ліпеня ў традыцыйным стрыме каардынатар штаба Віктара Бабарыкі Марыя Калеснікава распавяла пра перамовы з прадстаўнікамі іншых штабоў.

Калеснікава сказала, што пра аб'яднанне з іншымі кандыдатамі яшчэ вельмі рана казаць. Спачатку трэба дачакацца 14 ліпеня, каб разумець, хто будзе ў спісе для галасавання.

«Так, мы маем зносіны з прадстаўнікамі некаторых штабоў, падтрымліваем адзін аднаго. Нам гэтак жа, як і вам, ёсць што абмяркоўваць. У нас ва ўсіх скралі подпісы. Цяпер як ніколі важна салідарнасць і падтрымка. Вельмі сімвалічна, што ў такі час у нас ёсць сілы згуртавацца», — заявіла Калеснікава.

Таксама Калеснікава заявіла, што ў планах каманды Віктара Бабарыкі — рэгістрацыя палітычнай партыі.

Ніякай падрабязнай інфармацыі пра палітычную партыю каардынатар штаба паведаміць пакуль што не можа.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0