Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народную артыстку СССР Алу Пугачову з юбілеем.

Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс‑службе кіраўніка дзяржавы.

«Вы адна з найвялікшых зорак сусветнай эстрады, чые непаўторны голас, высокае вакальнае майстэрства і жаночае абаянне раз і назаўсёды заваёўваюць сэрца, — гаворыцца ў віншаванні. — Дзякуючы Вашаму унікальнаму таленту, тонкаму густу, сяброўству з выдатнымі паэтамі і музыкантамі на свет з’явілася мноства залатых шлягераў, напоўненых глыбокімі пачуццямі, рамантыкай, надзеяй і верай у каханне».

«З вялікай шчодрасцю душы Вы дапамагаеце маладым выканаўцам, адкрываеце ім дарогу ў вялікае мастацтва», — адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт пажадаў Але Пугачовай заўсёды заставацца такой жа яркай, энергічнай і цудоўнай, радаваць сваёй творчасцю, а таксама здароўя, натхнення, поспехаў, шчасця і дабрабыту

БЕЛТА

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0