Сёння ў судзе Першамайскага раёна сталіцы адбудзецца разгляд скаргі актывіста «Маладога фронту» Змітра Хведарука на незаконныя дзеянні прызыўной і медыцынскай камісій.
Суды ўжо разглядалі скаргі іншых прызыўнікоў, якіх гвалтоўна забіралі ў войска, але дагэтуль усім адмаўлялі.
Змітра Хведарука ў войска забралі без праходжання медыцынскай камісіі.
Служыць ён у Жодзіне. Праз два тыдні пасля прызыву яму зрабілі аперацыю — у хлопца было варыкознае пашырэнне вен, да 19 красавіка яму забаронена фізічная праца і нагрузкі.
Зміцер падаў скаргі ў суд на незаконныя дзеянні супрацоўнікаў ваенкамата, якія гвалтоўна ўтрымлівалі, а пасьля адвезлі ў вайсковую частку, і дзеянні лекараў, што не правялі належны медыцынскі агляд.