Нацыянальны беларускі сцяг з’явіўся 14 красавіка ў цэнтры Менска. Актывісты грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» замацавалі яго на даху будынка па адрасе Свярдлова, 28.

«Праз месяц спаўняецца 14 год з моманту правядзення рэферэндуму, пасля якога была змененая дзяржаўная сімволіка. У Беларусь былі вернутыя савецкія сцяг і герб. Пасля гэтага нацыянальныя сімвалы фактычна апынуліся пад забаронай. Людзей, якія выкарысталі іх, выходзілі на вулічныя акцыі пад імі, арыштоўвалі і збівалі. Гэта працягваецца да цяперашняга часу.

На працягу бліжэйшага месяца нацыянальныя сцягі будуць вывешвацца над цэнтрам Менска кожны дзень. Мэта гэтых акцый — легалізаванне нацыянальнага сцяга і герба «Пагоня». Гэта можа стаць адным з крокаў з боку ўлад, якія маглі б прадэманстраваць рэальную лібералізацыю і імкненне да незалежнасці» — заявіў актывіст грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Улад Ігнатовіч.

Хартыя'97

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0