Польшча мае звярнуцца да Міжнароднага валютнага фонду з просьбай аб адкрыцці крэдытнай лініі на $20 млрд. Міністр фінансаў краіны заявіў, што краіна хоча стаць «апорнай калонай» Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропы.

Міністр фінансаў Польшчы праф. Яцак Растоўскі кажа, што Варшава выкарыстае крэдытныя рэсурсы для зніжэння выдаткаў на абслугоўванне замежнае запазычанасці і абмежаванне дэвальвацыйнага ціску на злоты. Нягледзячы на сусветны крызіс, Польшча захавала бездэфіцытны бюджэт, негатыўныя тэндэнцыі ў краіне мала адчуваюцца. Усё дзякуючы ёмістаму ўнутранаму рынку і збалансаванасці бюджэтаў у апошняе дзесяцігоддзе.

Польшча стала другой пасля Мексікі краінай з добрай эканамічнай сітуацыяй, якая папрасіла крэдыту МВФ для палягчэння доступу да фінансавых рэсурсаў.

Выканаўчы дырэктар МВФ Дамінік Строс‑Кан пазітыўна ацаніў просьбу Польшчы, адзначыўшы, што краіна вядзе здаровую эканамічную палітыку і адпавядае крытэрам Фонду.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?