Надзвычайнае здарэнне адбылося ўначы 10 ліпеня на чыгуначнай станцыі Баранавічы-Паўночныя, паведамляе выданне «Наш край».
Мужчыну, які ляжаў на чыгуначных рэйках, на пад'ездзе да станцыі заўважыў машыніст цягніка Гомель — Гродна.
Машыніст экстранна затармазіў, аднак спыніць цягнік своечасова не ўдалося. Тым не менш чалавек, які ляжаў на рэйках, не пацярпеў: першы вагон цягніка спыніўся проста над ім.
У дачыненні да мужчыны склалі адміністрацыйны пратакол за знаходжанне ў нецвярозым стане паблізу чыгункі.
0
0
0
0
0
0