Здарэнне адбылося ўначы. Спрацавала сігналізацыя ў адной з крам горада. Калі на месца прыехаў міліцэйскі нарад, у гандлёвым аб'екце знайшлі разбітае шкло і сляды пранікнення, паведамляе УУС Магілёўскага аблвыканкама.

Група затрымання агледзела прылеглую тэрыторыю і знайшла двух мужчын пад легкавым Renault. Аказалася, абодва былі п'яныя. Пад машынай яны хаваліся ад міліцыі.

Затрыманымі аказаліся раней судзімыя мясцовыя жыхары 45 і 38 гадоў. З крамы яны вынеслі шэсць пляшак гарэлкі і дзве бутэлькі напою. Тавар знаходзіўся ў салоне аўто.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0