Прадстаўнікі пасольства Беларусі ў Бэрліне спаслаліся на загад Міністэрства замежных спраў

Прадстаўнікі пасольства Беларусі ў Бэрліне спаслаліся на загад Міністэрства замежных спраў

Прадстаўнікі амбасады ў Бэрліне і консульства ў Мюнхэне патлумачылі гэта эпідэміялягічнай сытуацыяй. Нямеччына была адным зь нямногіх месцаў, дзе ў выбарчыя камісіі трапілі прадстаўнікі беларускай дыяспары, а ня толькі супрацоўнікі дыпляматычных місій, піша «Свабода».

У камісію на ўчастку, які месьціцца ў пасольстве Беларусі ў Бэрліне, была абраная Яўгенія Лявонава, якая працуе ў адным зь нямецкіх онлайн-банкаў. Аднак 10 ліпеня прадстаўнікі пасольства паведамілі ёй, што колькасьць сябраў выбарчай камісіі скарочаная.

«Я ўжо была на першым паседжаньні камісіі, і мне даслалі плян працы на выбары. Але сёньня мне патэлефанавалі і паведамілі такую навіну. Мне сказалі, што прыйшла нота зь Міністэрства замежных спраў Беларусі, што выбары ў Нямеччыне павінны праводзіцца з засьцярогамі ў сувязі з эпідэміялягічнай сытуацыяй. Таму камісію з васьмі чалавек скарацілі да шасьці», — расказала Яўгенія Лявонава «Радыё Свабода».

Яўгенія Лявонава

Яўгенія Лявонава

Артур Роо быў адным з двух чалавек, якія «звонку» трапілі ў камісію на ўчастку ў генэральным консульстве ў Мюнхэне. Сёньня іх абаіх таксама выключылі з камісіі, і цяпер у ёй засталіся толькі тры чалавекі з консульства, расказаў ён «Радыё Свабода».

«Консул сказала, што гэта на падставе эпідэмсытуацыі ў Нямеччыне і пастановы нямецкага ўраду. Я спытаўся, чаму яны кіруюцца нямецкім заканадаўствам на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь (Маецца на ўвазе тэрыторыя консульства — РС). На гэта не было ніякага адказу».

Артур Роо

Артур Роо

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?