Кіроўца аўтобуса, які падвергнуўся жорсткаму нападу з боку пасажыраў з-за патрабавання надзець маскі, памёр у Францыі, піша The Guardian.

59-гадовы Філіп Мангуё памёр у шпіталі ў пятніцу, 10 ліпеня, не прыходзячы ў прытомнасць. Лекары зафіксавалі смерць галаўнога мозгу.

Кіроўца аўтобуса падвергся нападу пасля таго, як ён папрасіў трох пасажыраў надзець ахоўныя маскі — у адпаведнасці з каранціннымі мерамі, уведзенымі па ўсёй Францыі, — і паспрабаваў праверыць квіток іншага пасажыра.

Пасля нападу двое мужчын былі абвінавачаныя ў замаху на забойства, але пракуратура мае намер змяніць падазрэнне пасля смерці пацярпелага.

Яшчэ дваіх абвінавацілі ў неаказанні дапамогі чалавеку, які знаходзіцца ў небяспечным для жыцця становішчы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0