Тэлевядучая БТ Кацярына Пытлева паведаміла ў сацсетках, што яе знялі з эфіраў. Яна сышла з БТ.

«Я разумею, што цуду, хутчэй за ўсё, не здарыцца, ды і навошта чакаць канчатковага звальнення… Бо я і далей буду пісаць тое, што думаю, адчуваю і перажываю ў сувязі з жудаснымі падзеямі ў маёй любімай краіне. А цяпер, калі ты ў кадры і выказваешся, гэта значыць, што ты — «вораг дзяржавы». Мне сумна развітвацца са справай жыцця, з любімай працай. І асабліва цяжка развітвацца з праектам «Дзень у Вялікім Горадзе», з камандай неверагодных прафесіяналаў і проста добрых людзей. Дзякуй ім усім за гэтыя цудоўныя месяцы, гэта быў вялікі гонар працаваць з вамі. Я вельмі хачу верыць у тое, што гэта не назаўжды. Змены непазбежныя, і яны заўсёды да лепшага», — напісала Пытлева.

Нагадаем, нядаўна вядучая праграмы «Дзень у Вялікім Горадзе» на БТ Кацярына Пытлева ў сваім інстаграме крытычна выказалася пра апошнія падзеі, якія адбываюцца ў Беларусі.

Чытайце таксама: Вядучая БТ Пытлева: Больш я маўчаць не магу. Так не павінна быць

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0