Мінчук узяў пакатацца скейтборд у мінака і не вярнуў яго. Выкрадальніка знайшлі сталічныя праваахоўнікі, паведамляе ГУУС Мінгарвыканкама.

Пацярпелы напярэдадні ўначы вяртаўся дадому. У падземным пераходзе на станцыі метро «Партызанская» да яго падышоў невядомы і папрасіў дазволу пакатацца на скейце. Мужчына дазволіў яму гэта зрабіць, пакуль адлучыўся на час у краму. Вярнуўшыся назад з пакупкамі, мінчук не знайшоў ні маёмасці, ні новага знаёмага.

Выкрадальнікам аказаўся 35-гадовы жыхар сталіцы. У той вечар ён знаходзіўся ў стане алкагольнага ап'янення, таму і прысвоіў скейт.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0