Андрэй Дзмітрыеў зарэгістраваны кандыдатам на выбары.

У звароце да ЦВК ён сказаў, што ідзе на выбары, бо Беларусі патрэбны новы прэзідэнт. І што няма кандыдата, у якога большасць.

Ён нагадаў, што ў 2015 годзе Таццяна Караткевіч, якая балатавалася ў прэзідэнты, заявіла, што «Лукашэнка стаміўся, яму пара сыходзіць».

- Лукашэнка застаўся, і мы страцілі пяць гадоў. Замест развіцця і рэформаў атрымалі стагнацыю з вечнай паказухай, ворагаў сярод сваіх грамадзян, хамства і безадказную палітыку падчас каранавіруса. Таму так важныя нам гэтыя выбары. Калі Лукашэнка ёсць куды пайсці на адпачынак, то краіне, нам няма куды сыходзіць. Нас палохаюць дзевяностымі, але сёння беларусы масава з'язджаюць з краіны не з-за мінулага, а з-за страху перад будучыняй. Яшчэ пяць гадоў, як цяпер абярнуцца катастрофай — паламанымі лёсамі людзей. У нас спрабуюць выбіць глебу з-пад ног, ва ўсіх тых, хто хоча пераменаў, нас не жадаюць заўважаць і заўважаць наш выбар. Гэтая кампанія стала ўжо нібы супрацьстаяннем, а не выбарамі. Па колькасці затрыманняў — сёння больш за 700 — ціскам на апанентаў, членаў іх каманд, блогераў, палітыкі сядзяць у турмах, абмежаваныя месцы агітацыі. Многія глядзяць на гэта і ўжо хочуць махнуць рукой, не пайсці галасаваць-гэтага ад нас і дамагаецца ўлада. Але я заклікаю не здавацца, - заявіў Дзмітрыеў.

Кандыдат у прэзідэнты звярнуўся да ўладаў з просьбай адпусціць палітвязняў і вярнуць іх сем'ям. А да Лідзіі Ярмошынай — з просьбай забраць заяву на Сяргея Ціханоўскага, з-за якой на яго завялі чарговую крымінальную справу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0