Амерыканская інтэрнэт‑кампанія Zazzle.com прапануе беларусам сувеніры, цішоткі і кепкі як з афіцыйнай, так і з нацыянальнай сімволікай.
Зайшоўшы на старонку інтэрнет‑кампаніі, прысвечаную прадукцыі для беларускіх кліентаў, можна пабачыць досыць разнастайны асартымент сувеніраў і вопраткі.
Пры гэтым, вытворца прапануе выбар: цішоткі, кепкі, торбы, кубкі, куфлі, паштовыя канверты, дыванкі пад кампутарную мыш і нават кухонныя фартухі аздобленыя як афіцыйнай, так і нацыянальнай сімволікай, а таксама выявай гарадской сімволікі Мінску.
***
Zazzle.com — амерыканская стартап‑кампанія з гадавым прыбыткам у чвэрць мільярда даляраў. Прапануе кліентам з усяго свету рэкламную і сувенірную прадукцыю з самымі рознымі лагатыпамі і сімволікай.