Антыцелы да каранавіруса, якія ёсць у перахварэлай жанчыны, перадаюцца немаўляці праз грудное малако, аднак іх не заўсёды дастаткова для поўнай абароны яго арганізма. Пра гэта паведаміла tass.ru кіраўніца аддзела клінічных даследаванняў ЦНДІ эпідэміялогіі Расспажыўнагляда Таццяна Ружанцова.

«Мы добра ведаем, што адна з асноўных пераваг груднога гадавання — гэта траплянне ў арганізм дзіцяці імунаглабулінаў маці, якія абараняюць ад інфекцый. Змесціва страўніка і дванаццаціперснай кішкі ў немаўлят не настолькі агрэсіўнае, як у дарослых: кіслотнасць істотна ніжэйшая, ферментаў менш, таму антыцелы не знішчаюцца, а трапляюць у арганізм малога. Калі ў мамы ёсць імунітэт, то яна перадае яго дзіцяці. Аднак гэтай абароны далёка не заўсёды хапае, асабліва калі ў памяшканні знаходзяцца хворыя, якія кашляюць і чхаюць», — сказала яна.

Таму не варта браць немаўлятаў з сабой у гандлёвыя цэнтры, кавярні і месцы, дзе ёсць вялікая колькасць людзей і рызыка кантакту з інфікаванымі.

Раней былі апублікаваныя даследаванні кітайскіх і амерыканскіх навукоўцаў, у якіх гаварылася пра выяўленне антыцелаў да каранавіруса ў грудным малацэ перахварэлых інфекцыяй жанчын.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0