Гэта прадугледжана зменамі ў пагадненне аб прадастаўленні ўраду Беларусі крэдыту для будаўніцтва АЭС, гаворыцца ў паведамленні на сайце Мінфіна.

14 ліпеня ў Маскве падпісаны пратакол аб унясенні змяненняў у пагадненне паміж урадамі Беларусі і Расіі аб прадастаўленні дзяржаўнага экспартнага крэдыту для будаўніцтва БелАЭС ад 25 лістапада 2011 года.

«Пратаколам прадугледжана павелічэнне ў параўнанні з дзеючымі ўмовамі на два гады перыяду даступнасці крэдыту, ільготнага перыяду і, адпаведна, тэрміну крэдыту. Гэта дазволіць скарыстацца сродкамі крэдыту на будаўніцтва атамнай электрастанцыі аж да ўводу яе ў эксплуатацыю ў 2022 годзе», — адзначаецца ў паведамленні Мінфіна.

Таксама зніжана працэнтная стаўка па крэдыце да 3,3% гадавых і зменены рэжым стаўкі — з плаваючай на фіксаваную.

«Гэта дазволіць палепшыць паказчыкі праекта будаўніцтва атамнай электрастанцыі, знізіць выдаткі беларускага боку па абслугоўванні знешняй дзяржаўнай пазыкі і застрахаваць рызыку нявызначанасці ў сувязі з адмовай у сярэднетэрміновай перспектыве ўдзельнікамі глабальнага фінансавага рынку ад пераменнай стаўкі LIBOR», — паведамляе Мінфін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0