Фота з тэлеграм-канала Віктара Бабарыкі

Сёння прайшла сустрэча штабоў трох альтэрнатыўных кандыдатаў: Святланы Ціханоўскай, Валерыя Цапкалы і Віктара Бабарыкі, паведамляе штаб Бабарыкі.

Мы аб'яднаем свае намаганні, гаворыцца ў сумеснай заяве

Яны назвалі пяць асноўных прынцыпаў нашай перадвыбарнай кампаніі:⠀

— Мы будзем заклікаць выбаршчыкаў прыйсці на выбары 9 чысла 2020 года і галасаваць

— Мы вызвалім палітвязняў, эканамічных зняволеных, дадзім права на перагляд спраў у незалежных і сумленных судах

— Мы правядзём паўторныя сумленныя выбары пасля 9 жніўня 2020 года

— Мы будзем інфармаваць выбаршчыкаў аб неабходнасці абараняць свой голас рознымі спосабамі

— Мы будзем заклікаць удзельнічаць у ініцыятывах за сумленныя выбары: Сумленныя людзіПрава выбаруРух праўды і інш., станавіцца назіральнікамі.

Штабы заклікаюць у момант галасавання выкарыстоўваць механізмы, якія будуць прапанаваныя, для фіксацыі свайго голасу і яўкі.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?