У ноч з 12 на 13 сакавіка ў ЗША адбыўся найбуйнейшы з 1987 года абвал фондавых рынкаў. Як бы ні спрабавалі найбуйнейшыя сусветныя карпарацыі адцягваць гэты момант з дапамогай выкупу з рынку ўласных акцый для падтрымання іх кошту, бясконца гэта працягвацца не магло.

Звычайна ў такія моманты абвальваецца не толькі амерыканскі фондавы рынак, але і літаральна ўсё, што можа ўпасці. Усяго за адзін месяц з моманту наступлення крызісу моцнаму падзення падвергліся ўсе рынкі, у тым ліку золата і крыптавалюты.

Золата -9%
Індэкс NASDAQ 100 -25%
Індэкс S&P 500 -27%
Індэкс Dow Jones -28%
Індэкс Euro Stoxx 50 -35%
Індэкс RTS -42%
Нафта маркі Brent -45%
Bitcoin -62%

Гэта далёка не першая падобная сітуацыя ў свеце, крызіс адбываецца пастаянна, і да яго нават можна падрыхтавацца загадзя, калі сачыць за пэўнымі індыкатарамі. Баяцца крызісу і перажываць, што неўзабаве наступіць апакаліпсіс, не варта. Крызіс — гэта перазагрузка сусветнай фінансавай сістэмы, якой часам таксама неабходна ўзяць паўзу і аддыхацца.

Што ж рабіць у такія перыяды ў сусветнай эканоміцы?

Скарыстацца бягучай рынкавай сітуацыяй, як зніжкамі ў краме. Сур'ёзна!

Калі звярнуцца да гісторыі фінансавых рынкаў, вы заўважыце, што крызіс — гэта хуткаплынная з'ява. Як правіла, ад яго пачатку да поўнага завяршэння праходзіць не больш за паўтара года, адпаведна, аднаўляцца рынкі пачынаюць яшчэ раней. У той жа самы час перыяд росту рынкаў адбываецца ў сярэднім 6—9 гадоў. Поўны эканамічны цыкл, таксама вядомы як эканамічны цыкл Жугляра, праходзіць за 7—11 гадоў, ад крызісу да крызісу (крызіс — аднаўленне — пік — рэцэсія). Як бачыце, да 90% часу займае фаза росту і толькі 10% прыпадае на тры іншыя фазы: зніжэнне, крызіс і аднаўленне.

То-бок калі сітуацыя стабілізуецца і паніка на рынках скончыцца — сардэчна запрашаем на фінансавыя рынкі за скупкай патаннелых актываў: акцый, крыптавалют, сыравінных тавараў і г.д. Трымаць набытыя актывы можна мінімум 5—7 гадоў, не асцерагаючыся іх чарговага абвалу. За гэты перыяд актывы падаражэюць у некалькі разоў. Так было, так ёсць і так будзе. Так пабудавана сусветная фінансавая сістэма.

Чытайце таксама: У што інвестуюць самыя багатыя людзі планеты — расказваем

Чаго не варта рабіць у такія перыяды ў сусветнай эканоміцы?

Паддавацца ўсеагульнай паніцы. Бегчы і прадаваць усё ў імя выратавання. Як ужо было сказана вышэй, крызіс — гэта з'ява часовая і досыць хуткаплынная.

1987: Чорны панядзелак. Фота Roger Hsu, Flickr.

1987: Чорны панядзелак. Фота Roger Hsu, Flickr.

  • 1987: Чорны панядзелак. Абвал адбываўся рэзка і моцна, гэта працягвалася два тыдні. Пасля чаго рынак досыць хутка аднавіўся і рос на працягу 12 гадоў.

  • 2000 год: крах рынку dotcom. Зніжэнне рынкаў адбывалася паступова, на працягу 2 гадоў, таму наступствы ўдалося змякчыць. Дзякуючы гэтаму крызісу, які адсеяў бесперспектыўныя IT-кампаніі, сёння існуюць і паспяхова развіваюцца такія карпарацыі, як Amazon, Facebook, Apple і многія іншыя тэхналагічныя гіганты. Дарэчы, у гэты ж перыяд бушавала эпідэмія віруса SARS (атыповая пнеўманія).

  • 2008 год: крах рынку іпатэчнага крэдытавання ў ЗША, які перарос у сусветны фінансавы крызіс. Зніжэнне на рынках адбывалася на працягу 6 месяцаў. Аднаўленне і рост доўжыліся наступныя 10 гадоў. Як і ў 2000 годзе, у гэты час у свеце таксама былі праблемы з вірусам, толькі на гэты раз была абвешчаная пандэмія свінога грыпу.

Словам, крызіс ўперамешку з эпідэміямі і пандэміямі — гэта не нова. Пандэмія іспанкі, якая забрала ад 50 да 100 млн жыццяў, праходзіла ў прамежку паміж Першай сусветнай вайной, зменай валютнай сістэмы і Вялікай дэпрэсіяй. І свет гэта перажыў.

Крызісы аздараўліваюць эканоміку, здзімаюць раздзьмутыя бурбалкі, прымушаюць змяняцца і развівацца.

Мінск падчас пандэміі каранавіруснай інфекцыі. Фота Надзеі Бужан.

Мінск падчас пандэміі каранавіруснай інфекцыі. Фота Надзеі Бужан.

Ці можна быць гатовым да фінансавых крызісаў?

Безумоўна! Аналітыкі найбуйнейшых інвестыцыйных фондаў і банкаў прагназавалі набліжэнне крызісу апошнія 1,5—2 года і заклікалі да яго рыхтавацца.

Больш за тое, яшчэ ў снежні 2019 года стала вядома аб тым, што адзін з найбуйнейшых хедж-фондаў ЗША Bridgewater Associates паставіў $1 млрд на абвал індэкса S&P500 і EuroStoxx 50 у сакавіку 2020 года. Як мы бачым, хедж-фонд нармальна зарабіў. Дастаткова толькі перыядычна сачыць за эканамічнымі навінамі і прагнозамі аналітыкаў, каб загадзя ведаць пра набліжэнне крызісу.

Ранніх сігналаў, якія падказваюць набліжэнне крызісу, досыць шмат. Адным з самых дакладных лічыцца інвертаваная крывая даходнасці дзяржаўных аблігацый ЗША.

Што гэта такое?

Фота Надзеі Бужан.

Фота Надзеі Бужан.

У спакойны і пазітыўны час для рынкаў і эканомікі доўгатэрміновыя аблігацыі заўсёды даюць больш высокую прыбытковасць, чым кароткатэрміновыя. Напрыклад, купляючы дзесяцігадовыя паперы вы атрымліваеце так званую прэмію за рызыку: павышаны працэнт, напрыклад, 5%. За двухгадовыя паперы вы атрымаеце ўсяго 2—2,5%. Простую аналогію можна правесці з банкаўскім дэпазітам. Чым даўжэйшы тэрмін ўкладу, тым вышэйшая стаўка. Чым карацейшы тэрмін укладу, тым стаўка ніжэйшая. Адпаведна, розніца паміж прыбытковасцю па дзесяцігадовай аблігацыі і двухгадовай складае +2—2,5%. У такія моманты крывая прыбытковасці лічыцца нармальнай ці расце, паколькі розніца ў стаўках станоўчая.

У той момант, калі стаўка па дзесяцігадовых паперах пачынае зніжацца, а па двухгадовых расці, крывая прыбытковасці пачынае прымаць інвертаваны, або перавернуты, выгляд. Напрыклад, стаўка па дзесяцігадовых паперах і па двухгадовых 3%. У той момант, калі розніца ў стаўках паміж дзесяцігадовымі і двухгадовымі аблігацыямі роўная нулю або становіцца адмоўнай, як правіла, на працягу 12—15 месяцаў пасля гэтага надыходзіць фінансавы крызіс. Гэта выразна відаць на графіках: з 1998 па 2000 год, з 2006 па 2008 год, з 2019 па 2020 год. Кожны раз, калі розніца ў стаўках паміж доўгатэрміновымі і кароткатэрміновымі паперамі набліжалася да нуля ці станавілася адмоўнай, наступаў фінансавы крызіс.

Яшчэ адным, крыху больш простым, індыкатарам з'яўляецца ўзровень беспрацоўя ў ЗША. Як толькі ён дасягае сваіх мінімальных значэнняў з часоў апошніх крызісаў (як правіла, у гэты ж самы час фондавыя рынкі досыць раздзьмутыя), можна рыхтавацца да наступу крызісу і абвалу рынкаў.

Чаму?

Калі эканоміка знаходзіцца на піку, а ўзровень беспрацоўя нізкі, людзі зарабляюць грошы, паспяваюць іх адкладаць і інвеставаць. Інвестыцыі ў ЗША — гэта ў першую чаргу акцыі, фондавыя рынкі. Бясконца доўга акцыі ў цане расці не могуць, і ў нейкі момант людзі баяцца іх купляць, паколькі магчымая даходнасць па іх будзе нізкай. У гэты самы момант пачынае расці так званы buyback, калі кампаніі самі выкупляюць свае акцыі з рынку, падтрымліваючы іх кошт. Зразумела, доўга гэта працягвацца не можа. І як толькі адбываецца нейкая трывожная сітуацыя, усе пагалоўна пачынаюць ад акцый пазбаўляцца. Тады і адбываецца абвал.

Яркі таму прыклад — перыяд пандэміі іспанскага грыпу. У той перыяд фондавы рынак ЗША рос, паколькі людзі, якія не хварэлі, літаральна працавалі за пяцярых і атрымлівалі высокую зарплату. Свабодныя сродкі інвеставалі ў акцыі індустрыяльных кампаній, дзякуючы чаму рынак рос. Атрымаўся ў пэўным сэнсе Біржавы баль падчас чумы. Як і гаварылася раней, доўга гэта працягвацца не магло. І ў 1929 годзе адбыўся біржавы крах, які палажыў пачатак Вялікай дэпрэсіі.

Атрымліваецца, што да фінансавага крызісу не проста можна быць гатовым, але і трэба. Гэта выдатная магчымасць інвеставаць у патаннелыя актывы, якія ў найбліжэйшыя гады шматразова вырастуць у цане.

Дзе можна купіць патаннелыя актывы?

Інвеставаць у акцыі ці іншыя актывы праз брокерскія кампаніі можа быць не заўсёды выгадна. Па-першае, яны з'яўляюцца пасрэднікамі і бяруць за свае паслугі грошы. Па-другое, яны будуць усяляк старацца вас пераканаць пакінуць заробленыя сродкі і інвеставаць далей, паколькі страцяць частку даходу, калі вы свае інвестыцыі і прыбытак забераце. Па-трэцяе, у іх ёсць пэўны мінімальны парог інвестыцый, які некаторым можа аказацца не па кішэні.

Дзе ж тады купляць?

На рэгуляванай крыптаплатформе такенізаваных актываў Currency.com. Тут прадстаўлена больш за 1300 актываў: крыптавалюты, такенізаваныя акцыі найбуйнейшых у свеце карпарацый, сыравінныя тавары, фондавыя індэксы і біржавыя фонды, аблігацыі, валюты і каштоўныя металы. Інвестуючы ў такенізаваныя акцыі кампаній на Currency.com, вы таксама будзеце атрымліваць дывідэнды, якія налічваюцца імі, што павялічыць ваш патэнцыйны прыбытак.

Вы можаце выконваць усе аперацыі самастойна, без пасярэднікаў і лішніх камісій, наўпрост купляючы актывы на платформе. Час, калі купляць або прадаваць актывы, а таксама выводзіць прыбытак, вы выбіраеце самастойна. Мінімальны парог — гэта купля адной, нават самай таннай токен-акцыі.

Currency.com рэгулюецца заканадаўствам Беларусі, якая стала адной з першых у свеце краін, якая вызначыла прававы статус крыптавалют і прыняла Дэкрэт «аб развіцці лічбавай эканомікі», які рэгламентуе парадак работы з крыптавалютамі. Больш падрабязна азнаёміцца з платформай можна на афіцыйным сайце: exchange.currency.com

І нагадваем, што поспех папярэдніх інвестыцый не азначае поспех у будучыні.

Дадзены артыкул не з'яўляецца фінансавай кансультацыяй.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0