16.04.2009 / 11:19

У праваслаўных вернікаў — Вялікі Чацвер

Гэта адзін з заключных дзён Вялікага тыдня, насычаны падзеямі і дзеяннямі, якія маюць фундаментальнае значэння для веры і для пастырскай дзейнасці Царквы.

Сёння у праваслаўных вернікаў — Вялікі Чацвер, адзін з заключных дзён Вялікага тыдня, насычаны падзеямі і дзеяннямі, якія маюць фундаментальнае значэння для веры і для пастырскай дзейнасці Царквы.

У гэты дзень Царква ўзгадвае і сама праводзіць «Тайную вячэру» па аналогіі з развітальнай вячэрай Хрыста з Ягонымі вучнямі і апосталамі. Падчас Тайнай Вячэры быў устаноўлены асноўны сакрамент хрысціянскай веры — знак прыналежнасці да Царквы і лучнасці з Богам — Эўхарыстыя, што азначае « падзяка». Пасля Літургіі, у некаторых цэрквах адбываецца рытуал абмыцця епіскапам ног святароў па ўзору Хрыста і апосталаў.

У Вялікі Чацвер адбываецца нарыхтоўка запасных святых дароў, якія захоўваюцца на храмавым алтары для прычашчэння хворых цягам усяго году.

У Вялікі Чацвер адбываецца таксама абрад нарыхтоўкі святога міра, пахучага алею з розных смолаў і траваў, які развозіцца ва ўсе парафіі ў Царкве. Шляхам мірапамазання, якое адбываецца пасля хросту вернікі атрымліваюць ласку Святога Духа, якую яны абавязаны захоўваць і памнажаць. Вечарам у храмах служаць працяглую багаслужбу, падчас якой чытаецца 12‑ць эвангелляў пра канчыну і смерць Хрыста. Вернікі стаяць з запаленымі свечкамі, якія затым яны намагаюцца данесці з жывым агнём дамоў і паставіць перад іконамі.

У Вялікі Чацвер прынята пачынаць прыбіраць хаты на Вялікдзень.

Кастусь Бандарук, Радыё Рацыя

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру