Фота Яўгена Ерчака

Адпаведны допіс ён змясціў у сваім фэйсбуку.

«Тыя, хто ўважліва назірае за падзеямі псеўда-выбараў і ўмее думаць, напэўна заўважылі, як ненатуральна хутка аб'ядналіся існуючыя кандыдаты і штабы адкінутых прэтэндэнтаў на адной задачы — на забеспячэнні масавага фальшывага галасавання і недапушчэння байкоту — галоўнай небяспекі для ЦВК і рэжыму ўлады», — піша былы лідар апазіцыі.

«Тое было ўжо відаць у самым пачатку кампаніі (асабліва ў банкіра і ў Цапкалы) і выглядала нібыта натуральна як пазіцыя ў сваіх інтарэсах. Цяпер, пасля выдалення прэтэндэнтаў з выбараў, і, калі банкір сядзіць за кратамі, гэты ідыятычны нонсэнс з'яўляецца палітычнай тэхналогіяй, узгодненай з рэжымам, бо рэжым у масавым галасаванні зацікаўлены (цікава, што і так званыя «штабы» былых прэтэндэнтаў ужо не павінны б нават існаваць, а яны выстаўляюцца і рэжыму не замінаюць).

«Можна, вядома, ўсё гэта скінуць на інфантылізм і палітычную бездапаможнасць штабоў банкіра і Цапкалы (калі такі штаб існуе). Але тут, як у расейцаў, што б яны ні пачалі рабіць — выходзіць аўтамат Калашнікава», — піша Пазняк.

Штабы Бабарыкі, Цапкалы і Ціханоўскай аб'ядналіся

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?