Фота з фэйсбука Арцёма Сізінцава

Фота з фэйсбука Арцёма Сізінцава

Пра гэта паведаміў у сваім фэйсбуку Арцём Сізінцаў.

«Сумная вестка… Памёр Юры Нагорны, сапраўдны беларускі патрыёт, паслядоўны абаронца роднай мовы, дэмакратыі і гарадскога самакіравання. У Барані няма бадай ніводнага чалавека, які б не ведаў яго. Светлая памяць.

Так шмат разоў мы размаўлялі на розныя тэмы, а цяпер нават не знайду фотаздымак, дзе мы былі б разам. Часцей сустракайцеся з тымі, з кім хочацца размаўляць, нават без нагоды».

Юры Нагорны жыў у Барані (Аршанскі раён). У свой час быў дырэктарам школы, узначаліў гарвыканкам у Барані, быў актывістам Таварыства беларускай мовы, а некалькі гадоў таму стварыў нават музей свайго роду, выканаўшы абяцанне, дадзенае над магілай жонкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0