16.04.2009 / 17:17

Верхні горад: праект рэгенерацыі + фота 5

Адмыслоўцы УП «Мінскпраект» сканчаюць працу над архітэктурным праектам адбудовы Верхняга гораду.

Адмыслоўцы УП «Мінскпраект» сканчаюць працу над архітэктурным праектам адбудовы Верхняга гораду. Яны ставілі перад сабой задачай рэстаўрацыі, аднаўлення страчанага і аднаўлення гістарычнага асяроддзя як адзінага цэлага.

З вынікамі працы архітэктараў знаёміць часопіс «Архітэктура і будаўніцтва». Што варта адзначыць у першую чаргу: спецыялісты «Мінскпраекту»

галоўнай мэтай сваёй працы паставілі аднаўленне цэласнасці гісторыка-культурнага асяроддзя шляхам адбудовы страчаных дамінантаў.
Пра аднаўленне адной з іх — царквы Святога Духа, — СМІ ўжо паведамілі. Яна дазволіць завершыць галоўную прасторавую вось плошчы Свабоды.

Дэталёвы план, распрацаваны архітэктарамі, утрымліваў канкрэтныя прапановы па аднаўленні разбуранага ў 1960-1990-х гг комплексу будынкаў на пл. Свабоды пад нумарамі 19, 21, 23 (так званы Малы Гасцінны двор каля праваслаўнага сабору), аднак гэтая задума адкладзеная на перспектыву, а пакуль там абмяжуюцца добраўпарадкаваннем тэрыторыі.

Распрацоўшчыкі праекту мяркуюць, што гістарычнаму цэнтру гораду ў першую чаргу трэба надаць публічны, а не адміністрацыйны характар, дзеля чаго ў рамках праекту прапануецца змяніць функцыі наяўных аб’ектаў. Паводле меркавання спецыялістаў, гістарычнаму цэнтру моцна не хапае кавярняў, мастацкіх галерэяў, майстэрняў.

Адным з істотных накірункаў працы архітэктараў ёсць спалучэнне гістарычнай забудовы і сучасных элементаў добраўпарадкавання, малых архітэктурных формаў, скульптурных кампазіцый, якія б падкрэслівалі характар і гістарычную атмасферу ўсёй прасторы. Асаблівую ўвагу збіраюцца ўдзяліць дарожнаму пакрыццю — вулкі Верхняга гораду плануюць вымасціць брукам, а не пліткай. Акрамя таго, тут плануецца стварыць амаль суцэльную пешаходную зону, пакінуўшы транспарту толькі вуліцу Гандлёвую, што ідзе паўз гару ўздоўж Свіслачы і злучае Нямігу з Інтэрнацыянальнай.

Пры аднаўленні цэласнасці гістарычнага цэнтру, архітэктары лічаць неабходным

захаваць планіровачную структуру, якая мусіць стаць непарушнай каштоўнасцю і кропкай адліку для любога праектавання і ўкаранення ў гістарычны цэнтр.

Над праектам працаваў аўтарскі калектыў архітэктараў Г. Перлінай, А. Дубрынскай, А. Хворык, В. Агеенка, В. Новікавай, А. Кашанскага, А. Хадзякова.

Архітэктары мыслілі пра рэгенерацыю Старога гораду як цэласці.

Так Верхні горад мае выглядаць зверху.

Дэталі ствараюць дух.

Ілюстрацыі з darriuss.livejournal.com

СП

0
sms / Адказаць
16.04.2009 / 19:55
Нарэшце, і ваш карэспандэнт даведаўся! Гэтай інфармацыі 2 гады. За гэты кавалак гораду, што складае 0, 3 плошчы Менску ўжо даўно вядзецца бойка сквапных і хіжых чыноўнічкаў. Нічога новага. Там плянуецца на 7/8 забудаваць усё бэтонна-сылікатнымі муляжам дамоў "пад старыну". У цэнтры Верхняга гораду, за муляжамі, будуць паркінгі, а па Гандлёвай будзе пушчаны інтэнсіўны аўтамабільны рух. Пры тым праект увесь час карэктуецца, каб вызваліць як найболей плошчаў пад транспарт. Тамака ў будні дзень ужо рэальна небяспечна хадзіць, бо можна патрапіць пад колы. А як скончаць засваеньне гэтае тэрыторыі, то транспарту там стане ўтрая больш. Малы Гасціны двор, што зьесла Праваслаўнае епархіальнае ўпраўленне аднаўляць ужо не зьбіраюцца.
0
Харэўскі / Адказаць
17.04.2009 / 13:46
Ну так, гэтая канцэпцыя ўжо рэалізуецца: будзем мець, у выніку, "старынны горад", без жылых дамоў, без старых дрэваў, без аўтэнтычных інтэр'ераў, нават бяз пячных комінаў!))) Пры тым, самі навабуды, неякасна зробленныя з самых танных айчынным матэрыялаў, будуць раздавацца ня так, як хтосьці там нафантазіраваў "..кавярняў, мастацкіх галерэяў, майстэрняў", а пад розныя офісы для мэнеджэраў сярэдняга зьвяна. Для іх і іхных кліентаў важна, перадусім, магчымасьць безперашкоднага руху транспарту. Што мы зараз там ужо і назіраем. А усю гэтую "красоту" заценяць хмарачосы. Плянуюць нават надбудаваць "Палац рэспублікі"!))))
0
Homo habilis / Адказаць
17.04.2009 / 15:03
Рукі - і кульманы - прэч ад пліткі! Гэта наша ўсё (ў сэнсе - больш нічога ў нас і няма...)
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру