19 ліпеня Святлана Ціханоўская ладзіць сустрэчы з выбарцамі ў Дзяржынску і ў Мінску, паведамляе штаб кандыдата ў прэзідэнты.
У Дзяржынску для сустрэчы адведзеная пляцоўка на аўтастаянцы пры вуліцы Ціхай, 11, паміж домам і сажалкай. Сустрэча там пачнецца а 14.00.
У Мінску а 17.00 будзе сустрэча ў парку Дружбы народаў на плошчы Бангалор.
Апроч Святланы Ціханоўскай на сустрэчах выступяць і адкажуць на пытанні прадстаўніцы штабоў Віктара Бабарыкі і Валерыя Цапкалы — Марыя Калеснікава і Вераніка Цапкала.