Знойдзеныя падчас будаўнічых работ старажытныя званы ў вёсцы Забалаць Воранаўскага раёна былі перададзеныя мясцоваму касцёлу Найсвяцейшай Троіцы.

Падчас цырымоніі вяртання святыняў ксёндз Генрых Яблонскі выказаў падзяку ўсім, хто спрычыніўся да знаходкі. Рабочыя, якія непасрэдна займаліся будаўнічымі работамі і ўласна знайшлі званы, атрымалі лісты падзякі.

Нагадаем, чатыры званы рознай велічыні былі знойдзены падчас правядзення земляных работ па будаўніцтву кацельні ўчастковай бальніцы ў вёсцы Забалаць Воранаўскага раёна. На званах ёсць памятны надпіс і год — 1817 год. Прыхаджане не губляюць надзеі знайсці самы вялікі, вагой каля тоны, звон «Людвіг». У Забалаці працягваюцца раскопкі.

Твой стыль паводле газеты «Гродзенская праўда»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0