Запазычанасць беларускіх прадпрыемстваў па крэдытах і пазыках на 1 сакавіка 2009 года склала 42,54 трлн рублёў і павялічылася ў параўнанні з 1 сакавіка 2008 году ў 1,5 разу. У параўнанні з пачаткам года рост запазычанасці склаў 11,5%, у тым ліку за студзень — 6,3%, за люты — 4,8%, паведамляе Белстат.

На долю прамысловасці прыпадае 21,08 трлн рублёў запазычанасці, сельскай гаспадаркі – 9,14 трлн рублёў, на гандаль і грамадскае харчаванне – 3,51 трлн рублёў, прадпрыемствы матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння і збыту – 2,15 трлн рублёў, будаўніцтва – 1,87 трлн рублёў, транспарт — 1,67 трлн рублёў.

Пратэрмінаваная запазычанасць па крэдытах і пазыках на 1 сакавіка дасягнула 633,27 млрд рублёў, павялічыўшыся ў параўнанні з 1 сакавіка мінулага года на 47,4%. У параўнанні з пачаткам года я вырасла на 32,2%, у тым ліку за студзень — на 15,7%, за люты — на 14,3%. Пры гэтым 283,14 млрд пратэрмінаванай запазычанасці прыпадае на долю прамысловасці, 253,86 млрд — на сельскую гаспадарку. На гандаль і грамадскае харчаванне прыпадае 12,5 млрд, транспарт – 8,78 млрд, будаўніцтва – 3,13 млрд. пратэрмінаванай запазычанасці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?