16.04.2009 / 14:39

Касцёл аспрэчыў звесткі МУС 9

Інфармацыйная служба Каталіцкага Касцёла скіравала паведамленне адносна ўдзелу вернікаў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі ў пасхальных набажэнствах — у адказ на дадзеныя, прадстаўленыя УУС Мiнгарвыканкама.

Інфармацыйная служба Каталіцкага Касцёла выказвае здзіўленне статыстычнымі дадзенымі, якія прадставіла УУС Мiнгарвыканкама адносна ўдзелу вернікаў у пасхальных набажэнствах і асвячэнні страваў на велікодны стол.

Паводле статыстычных дадзеных інфармацыйнай службы Каталіцкага Касцёла, атрыманых з рэгіёнаў ад святароў, інфармуем: у г. Мінску ў пасхальных набажэнствах у гэтым годзе прынялі ўдзел каля 47 000 вернікаў, стравы на велікодны стол прыйшлі асвяціць 40 000 католікаў; у Мінскай і Магілёўскай абласцях у пасхальных набажэнствах прынялі ўдзел каля 44 000 вернікаў, у асвячэнні страваў на велікодны стол удзельнічала 41 000 католікаў, паведамляе catholic.by.

Паводле звестак МУС, у Мінску ў велікодных набажэнствах бралі ўдзел 24 тыс. чалавек, а Мінскай вобласці — 4 тыс.

0
Danik / Адказаць
16.04.2009 / 14:55
Калі б касьцёлаў было больш ды каталіцызму не заміналі нармальна разьвівацца, рэальна было б ў Беларусі да 50% каталікоў!
0
UsAnon / Адказаць
16.04.2009 / 16:08
Не ведаю, адкуль ксяндзы ўзялі свае лічбы: наколькі мне вядома, ніхто не лічыў тых, хто прыносіў свенціць яйкі і вяндліны, а лічба ў 47 тыс. удзельнікаў велікодных набажэнстваў у Мінску відавочна завышана. Дарэчы, яна завышана таксама міліцыяй, бо дзяжурныя нарады ў касцёлах бралі звесткі... у саміх ксяндзоў - я дакладна гэта ведаю. Зрэшты, ніводнае каталіцкае свята ў Мінску за ўсю гісторыю іх правядзення не збірала больш за 10 тыс. чалавек. Так што віншую ксяндзоў "соврамши".
0
Адлеглы / Адказаць
16.04.2009 / 16:24
2 UsAnon «Так што віншую ксяндзоў "соврамши".» Ды хто ім, ксяндзам, усё адно, у хоць нечым бы паверыў - пасьля таго, як яны кожны дзень з зусім сур'ёзным выглядам (!) распавядаюць людзям пра, нібыта, існаваньне розных звышнатуральных зьяў і ўсялякіх звышнатуральных істот?! :-)
Паказаць усе каментары/ 9 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру