Пра гэта сёння на прэс‑канферэнцыі ў Мінску паведаміў начальнік аддзела галоўнага ўпраўлення крымінальнага вышуку МУС Беларусі Віктар Юзэфовіч.

«МУС сумесна з Генпракуратурай рашае пытанне, каб часцей прыцягваць да крымінальнай адказнасці г.зв. перашыўшчыкаў тэлефонаў. Мы спрабуем знайсці паразуменне з аператарамі сотавай сувязі, каб такія тэлефоны аўтаматычна адключыліся і не працавалі. Мяркую, што ў найбліжэйшы час дзякуючы настойлівасцю Генпракуратуры і МУС гэта праблема будзе вырашана», — сказаў ён.

Паводле Віктара Юзэфовіча, галоўнае — выпрацаваць механізм агульнага вырашэння.

«Варыянтаў шмат. Можна, напрыклад, абвясціць амністыю перапраграмаваным тэлефонам, набытым да ўступлення ў сілу прапанаванай нормы.

Канечне, мы разумеем, што ў адзін момант адключыць усе «шэрыя» тэлефоны немагчыма», ‑сказаў прадстаўнік МУС.

Як паведамлялася раней, у праекце ўказу, які ўжо распрацаваны ў Беларусі, утрымліваецца норма, у адпаведнасці з якой айчынныя аператары сотавай сувязі не будуць асблугоўваць тэлефонныя апараты, якія ўвезеныя ў краіну паводле шэрых схемаў».

БЕЛТА

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0