16.04.2009 / 15:44

Панамароў просіць дапамогі, але не здаецца 4

Выдавец незалежнага бюлетэню з Клецка паведаміў, што створаны ім сайт ekleck.org узламаны.

Выдавец незалежнага бюлетэню з Клецка паведаміў, што створаны ім сайт ekleck.org узламаны.

«Ужо тры дні не працуе, я ведаю, хто гэта зрабіў. Гарадскія ўлады з раніцы мой сайт праглядаюць і шмат што ім там не падабаецца» — выказаў сваё меркаванне наконт прычынаў узлому свайго сайту выдавец незалежнага бюлетэню з Клецку Сяргей Панамароў.

Бюлетэнь «Бойкі Клецк» цяпер выходзіць 2‑3 разы на месяц, на штотыднёвы выхад, як раней, у Панамарова не стае сродкаў.

«Апошнім часам стаў выкладаць яго на сайце ekleck.org, але цяпер узнікла праблема — сайт узламалі. Трэба мне дапамогна неабыякавых, хто мог бы наладзіць працу рэсурса» — кажа выдавец. І дадае, што здавацца не збіраецца: сёння, у дзень Салідарнасці ён вывесіў над сваім домам вялікі бел‑чырвона‑белы сцяг.

СП

0
Неабыякавы / Адказаць
16.04.2009 / 17:02
Паважаны спадар Панамароў, дашліце мне на пошту palkounik@kgb.by доступпы да ФТП і базы дадзеных сайту, паспрабую дапамагчы і разабрацца ў чым там справа.
0
Сергей Пономарев, Клецк / Адказаць
16.04.2009 / 18:42
Полковнику КГБ: Чичас прямо-таки, выслал!!! Но.., юмор - классный, хоть и от КГБ
0
L.Barsceuski / Адказаць
16.04.2009 / 20:29
Спадар Панамароў, трымайцеся!
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру