Фота Надзеі Бужан

На ўсіх сталічных трамвайных маршрутаў укаранілі сістэму TIX. Магчымасць аплаты праезду смартфонам дзейнічае з сённяшняга дня, паведамляе афіцыйны тэлеграм-канал Мінгарвыканкама.

️Каб скарыстацца віртуальнай аплатай праезду, пасажыру неабходна спампаваць у GooglePlay або AppStore дадатак «TIX» і прывязаць да яго сваю банкаўскую карту: Visa, MasterCard, БЕЛКАРТ. Сэрвіс прадстаўлены на рускай, беларускай, англійскай і польскай мовах.

Аплаціць білет можна проста на прыпынку, калі патрэбны транспарт яшчэ толькі пад'язджае. У дадатку адлюструюцца нумар маршруту і прапанова зрабіць аплату. Акрамя таго, у TIX можна набыць квіток, а затым, у салоне транспартнага сродку, выбраць кнопку «Аплаціць» насупраць патрэбнага нумара вашага транспарту.

З 4 мая TIX працуе і ў аўтобусных маршрутах №1 і №100.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру